3/4 стагоддзя

Loading Map....

Дата / время
Date(s) - 09/09/2022 - 30/10/2022
00:00

Местоположение
Картинная галерея Г. Х. Ващенко по ул. Карповича, 4 в Гомеле

Категории


9 верасня 2022 года ў карцінай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі адбудзецца адкрыццё выставы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава «3/4 стагоддзя»

 

3/4 стагоддзя – менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. За гэты час каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Менавіта тут першыя ўрокі прафесійнага майстэрства атрымалі такія народныя мастакі Беларусі як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. Сёння аб гэтых людзях напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці сталі тэмамі навуковых даследванняў.

На выставе прадстаўлены творчыя работы выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва як жывапіс, графіка, скульптура. Мастацкія творы выпускнікоў каледжа адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці. Маючы асабісты стыль кожны выпускнік дэманструе свой талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава раз’ехаліся па розных кутках Беларусі і менавіта яны займаюцца узбагачэннем духоўнай нівы і фарміраваннем беларускага культурнага асяроддзя. Выстава «3/4 стагоддзя», прысвечаная 75-годдзю каледжа – выдатны падарунк для тых, каму «Глебаўка» стала родным домам.