Сцежкамі вандровак

Когда

06/07/2016 - 07/08/2016    
10:00 - 19:00

Где

Категория

Загрузка карты ....

6.07.2016 а 16:30 у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі па вул. Карповіча, 4 адбудзецца урачыстае адкрыцце выставы жывапісу Анатоля Отчыка «Сцежкамі вандровак».

otchik_web

Выставачны праект «Сцежкамі вандровак» прысвечаны творчай дзейнасці гомельскага жывапісца Анатоля Отчыка, які прадстаўляе Беларускі саюз мастакоў з 1986 года. Актыўны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных выстаў і пленэраў з 1978 года, Анатоль Уладзіміравіч сфармаваў асаблівы падыход да жывапісу на адкрытым паветры.

Мастак выкарыстоўвае пленэр не проста як магчымасць адлюстраваць усё багацце і прыгажосць кутка прыроды. Даць ўражанне унікальнасці аб,екта і напоўніць яго пранікнёным зместам. А гэта магчыма толькі тады, калі майстар прыўносіць сваё асэнсаванне. Фотаграфічна­сць – нішто, ідэя – усё. Згодна з гэтым прынцыпам, жывапісец падключае свае эмоцыі, ўражанні, успаміны, імкненні, ідэалы.

На пле
нэры майстар, вобразна кажучы, паміж небам і зямлёй. Спалучаючы зямное і ўзвышанае, ён стварае маляўнічую прастору, у якой і веліч прыроды, і – адначасова – яе патаемнасць. Пры гэтым выразна адчувальна, што мастак свядома атрымаў у спадчыну культуру сваіх продкаў. Прырода, якая здаўна была для чалавека не толькі прасторай, якое дае пражытак, і для Анатоля Отчыка стала той субстанцыяй, якая даруе духоўную і фізічную энергію.

З›явіўшыся ў гісторыі сусветнага мастацтва як форма адлюстравання жывога пульсу прыроды, пленэр сёння выкарыстоўваецца як самастойны від мастацтва. Такія мастакі, як Ана­толь Отчык, раскрываюць патэнцыял пленэрнай творчасці, рэалізуючы ідэі ўжо не камернага фармату (як у французскіх імпрэсіяністаў), а поліфанічнага гучання. Набыўшы багацейшы вопыт удзелу ў больш чым 20-ці пленэрах розных узроўняў (у большасці – міжнародных), Анатоль Отчык ўвасабляе ў гэтай свабоднай форме маштабныя задачы, напаўняючы свае эцюды філасофскім зместам.

Уносячы ў той ці іншы убачаны пейзаж патаемныя пачуцці, мастак ўдумліва і віртуозна – як майстар абагульнення – матэрыялізуе ідэю, у якой не асабісты характар, а больш глыбокі сэнс, які хвалюе гледача, абуджае да роздумаў.

Алег Ананьеў — член Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснікам дырэктара па рэкламе і рабоце з грамадскасцю Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна

 

 

Belarusian Belarusian Chinese (Simplified) Chinese (Simplified) Russian Russian