Концепт. Избранное.

Когда

14/04/2022 - 10/05/2022    
00:00

Где

Категория

Загрузка карты ....

Выстава “Канцэпт. Выбранае” І Трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрыецца ў выставачнай зале Гомельскай карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі і прадставіць гледачам зрэз работ самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Выяўленчае і прыкладное мастацтва, фатаграфія, арт-дызайн, інсталяцыі, асамбляжы — звыш 40 мастакоў напоўнілі прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом.

 

Сёння мастацтва, адлюстроўваючы сучасную рэчаіснасць, нясе ў сабе магутны зарад схаваных сэнсаў – філасофскіх, сацыяльных,  іранічных,  іррацыянальных… Нярэдка ідэя ідзе наперадзе выканання. Але часта і мастакам удаецца знайсці “залатую сярэдзіну”, каб яскрава адлюстраваць глыбокую і неардынарную задумку. І тады гледачы, якія ўжо прывыклі да “гульняў розуму”, маюць магчымасць атрымаць асалоду і ад інтэлектуальных загадак, і задавальненне ад адмысловай рэалізацыі.

Выстава “Канцэпт. Выбранае” І Трыенале Беларускага саюза мастакоў разгортвае пе­рад гледачамі пан­ара­му твор­чых по­шу­каў у сучасным беларускім вы­яўлен­чым мас­тац­тве. У экспазіцыі прадстаўлены як асобныя работы, так і цэльныя праекты аўтараў, уда­лыя пры­кла­ды ска­рыс­тан­ня тэх­ніч­ных і эстэ­тыч­ных на­ва­цый, гар­ма­ніч­на­га спа­лу­чэн­ня пры­нцы­по­ва роз­ных творчых накірункаў, канцэптуальнага змянення цэ­ль­ных мас­тац­кіх струк­тур. Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйнымі класічнымі рамкамі, стварае новыя формы і новыя сэнсы.

Выстава мае рэспубліканскі характар, да ўдзелу запрошаны як прафесійныя мастакі, так і студэнты і ўсе жадаючыя, якія прайшлі папярэдні адбор Беларускага саюза мастакоў.

Кожная з работ прадстаўляе асобныя канцэпты, у якіх ёсць эксперыменты з формай, пластыкай, колерам, святлом, гульня с сэнсамі і зместамі. Гледача чакаюць метамарфозы, трансфармацыі, актуалізацыі, ператварэнні. Скульптура і кераміка набываюць рысы арт-аб’ектаў, жывапіс арганічна становіцца асамбляжам, а тэкстыльныя кампазіцыі – пластыкай мікс-медыя. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, спра­ва не ў вы­ка­рыс­тан­ні не­тра­ды­цый­ных ма­тэ­ры­ялаў, а ў но­вым воб­раз­ным склад­ніку, маш­табе зроб­ле­на­га аб’екта, яго аса­цы­ятыў­насці і акту­аль­насці”. Спра­ва ў но­вай твор­чай ідэі. А вы­ста­ва дэ­ман­струе вя­лі­кую ко­ль­касць та­кіх ідэй. Таму, несумненна, выстава для гледачоў і прафесіяналаў стане ад­люс­тра­ван­нем на­прам­ку і ды­на­мі­кі сучаснага культуранага пра­цэ­су.

Сярод удзельнікаў выставы шмат цікавых і знакавых аўтараў. У экспазіцыі можна пазнаёміцца з жывапісам Анатоля Кузняцова, Васіля Зянько, Канстанціна і Ангеліны Вашчанкі, Валянціны Ляховіч (Віцебск), Валерыя Песіна, Юрыя Несцерука (Магілеў). Прадстаўлены арт-аб’екты Ігара Саўчанкі, Анастасіі Балыш, Ганны Сілівончык, Аляксандра Малея (Віцебск), Надзеі Хмыль, сульптуры Андрэя Вараб’ёва, Марыі Тарлецкай, Сяргея Сотнікава (Віцебск).

Асобная частка экспазіцыі – сучасны беларускі тэкстыль, які можна аднесці да найноўшага феномена ў мастацтве, своеасаблівага “пластычнага выбуха” ў тэкстыльнай скульптуры. Гэта той самы тэкстыльны Art, які валодае велізарнай сімвалічнай сілай станковага або манументальнага твора. Які перадусім зыходзіць з канцэптуальнага адрыву ад укаранёнай у гісторыі мастацтва асацыяцыі тэкстылю з утылітарнасцю і рамяством.

І справа тут не ў новых тэхналогіях, можна працаваць і з традыцыйным гладкім пляценнем, – а ў новым вобразным складніку, у маштабе зробленага аб’екта, яго асацыятыўнасці і актуальнасці. Тэкстыль згубіў дэкаратыўнасць, перастаў быць двухмерным, выйшаў у прастору. З’яўленне трохмерных тэкстыльных арт-аб’ектаў дазволіла перавесці тэкстыль з катэгорыі “жывапіс” у катэгорыю “скульптура”. А лічбавыя тэхналогіі, святло, гук, новыя крэатыўныя матэрыялы – далі мастаку незвычайна шырокае поле для творчага эксперыменту.

У экспазіцыі выставы “Канцэпт. Выбранае” прадстаўлена канцэптуальная дэкаратыўная пластыка Вольгі Рэднікінай, Таццяны Макляцовай (Віцебск), Наталлі Лісоўскай (Віцебск), Таццяны Козік (Полацк).

 

Выстава будзе працаваць да 10 мая 2022 года.

Belarusian Belarusian Chinese (Simplified) Chinese (Simplified) Russian Russian