Загрузка карты ....
Узроставае абмежаванне: 12+
З 31 студзеня 2024 г., а 17 гадзіне ў Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі стартуе новы фота-праект “Міфічныя фота”. Ад мноства іншых ён адрозніваецца тым, што на фатаграфіях, зробленых у XXI стагоддзі, ажываюць міфічныя істоты Беларусі. На фотаздымках выпускнікоў школы “За кадрам” — русалкі і лесуны, хатнікі і стрыгі са старадаўніх беларускіх паданняў и легенд. Праект “Міфічныя фота” уключае больш за 30 работ. Адкрыццё адбудзецца ў апошні студзеньскі дзень (31.01.2024) на Карповiча, 4, 17.00 і будзе не менш цiкавым, чым сама выстава.