Выстава да 30-годдзя гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Когда

13/04/2016 - 22/04/2016    
00:00

Где

Категория

Загрузка карты ....

Адкрыцце выставы адбудзецца 13 красавіка 2016 г. а 16 гадзіне. 

З 13 па 22 красавіка 2016 года ў межах плана мерапрыемстваў да 30-годдзя гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі (г.Гомель) будзе праходзіць выстаўка жывапісу, прысвечаная дадзенай тэме.

Выстаўка арганізавана па даручэнню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем, Беларускім саюзам мастакоў і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў.

Выстаўка складзена з твораў з калекцый Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Нацыянальнага мастацкага музея, Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі.

Мэта выстаўкі заключана ў тым, каб на аснове твораў з майстэрняў і калекцый музеяў даць гледачу ўяўленне аб духоўным змесце, накірунках i імкненнях мастацтва таго па-свайму трагічнага лёсу пакалення, што было закранута наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і  раскрыць тэму сёняшняга мірнага жыцця,  якое паступова вяртаецца на некалі абпаленую радыяцыяй беларускую зямлю.

Пераважная большасць жывапісных твораў на выстаўцы адносіцца да жанру краявіду, i гэта невыпадкова. На фоне зместу іншых выставачных праектаў, выpaшана надаць драматычнай тэме больш спакойны акцэнт.

Дамінантай экспазіцыі нашай выстаўкі з`яўляюцца творы адных з заснавальнікаў беларускай акадэмічнай школы, народных мастакоў Беларусі, Міхаіла Савіцкага (1922-2010) і Гаўрыіла Вашчанкі (1928-1914), прадстаўнікоў “суровага стылю” заслужаных дзеячаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэеева (1926-2013) і Міхаіла Рагалевіча (1932-2010). Асобнае месца належыць заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Кожуху (1953), Валерыю Шкарубе (1957), Віктару Барабанцаву (1947).

Знакавым можна лічыць творчы шлях мастака з Гомельшчыны, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гардзеенкі (1936), частка работ якога была напісана з натуры ў 30-кіламетровай зоне адчужэння. Нельга абыйсці ўвагай эпічны жывапіс доктара мастацтвазнаўства і мастака Віктара Шматава (1936–2006), бо дзякуючы яго намаганням у беларускіх музеях былі створаны сектары прадметаў музейнага значэння з рэгіёнаў, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Развіццё тэмы бачым і ў творах вядомага мастака-манументаліста Віктара Ціханава (1955). Чарнобылю прысвяціла свой твор прадстаўніца беларускай дыяспары ў ЗША Галіна Русак (1930-2000).

У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы вядомых гомельскіх мастакоў – заслужаных дзеячаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Казакевіча (1934) і Роберта Ландарскага (1936); працягваюць традыцыю гомельскай школы пейзажысты Міхаіл Паповіч (1953), Валерый Сідоркін (1955) і Генадзь Фядотаў (1976).

Да беларусаў далучыліся і мастакі з суседніх краін, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: Аляксандр Філіпаў (1957) і Антаніна Крывічаніна (1975) з Расіі. Аўтары работ з Украіны – народны мастак Украіны Віктар Каральчук (1933) і заслужаны мастак Украины Аляксей Васільевіч Какало (1942), а таксама Валянціна Уладзіміраўна Сачэнка (1968).

Кожны прадстаўлены твор – асобны непаўторны ўнутраны свет мастака з індывідуальным бачаннем, почыркам,  лірычным настроем, які стварае атмасферу камернасці і гармоніі. Але ўсіх іх аб’ядноўвае вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на падмурку класічнага жывапісу,  любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Таму выстаўка стварае эмацыйнае асяроддзе, правакуе асацыятыўнае мысленне, нараджае вялікую варыятыўнасць успрымання мастацтва.

Belarusian Belarusian Chinese (Simplified) Chinese (Simplified) Russian Russian